Усе навіны

Арлоўскі прайграў Картэс-Акосце

14 студзеня, 08:01

У ноч на 14 студзеня ў Лас-Вегасе прайшоў турнір UFC Fight Night 234. 44-гадовы беларускі баец Андрэй Арлоўскі прайграў 32-гадоваму амерыканцу Валдо Картэс-Акосце.

Усе суддзі аднагалосна аддалі перамогу прадстаўніку ЗША (29-28, 29-28, 29-28).

Для Арлоўскага гэтая параза стала ўжо трэцяй запар за апошнія чатырнаццаць месяцаў.