Усе навіны

Беларускія і расійскія фехтавальшчыкі не заявіліся ў адбор да Алімпіяды-2024

25 красавіка, 22:20

Прэзідэнт Еўрапейскай канфедэрацыі фехтавання Джорджыа Скарса паведаміў, што нiхто з беларускіх і расійскіх фехтавальшчыкаў не заявіўся на алімпійскі кваліфікацыйны турнір у Люксембургу, які стане апошнім перад Алімпіядай-2024. Яны не ўдзельнічалі i ў папярэдніх кваліфікацыйных спаборніцтвах.

«На жаль, няма ні расійскіх, ні беларускіх спартсменаў. Дата падачы заявак прайшла. Прычына іх адсутнасці невядомая, афіцыйнага ліста з тлумачэннямі не было», – сказаў Скарса.

Раней кіраўнік Федэрацыі фехтавання Расіі Ільгар Мамедаў казаў, што для іх «ніякай Алімпіяды не будзе».

Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.