Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Шыкаўка падоўжыў кантракт з «Каронай», Шкурын набіў галоў у Ізраілі, а ў зборнай ніводны нападаючы ў пашыраным спісе не значыцца»

1 чэрвеня 2023, 19:07

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале Hodasevich-LIVE выказаўся пра Яўгена Шыкаўку і Іллю Шкурына.

«Давайце парадуемся за Яўгена Шыкаўку. Скончыўся чэмпіянат Польшчы, яго «Карона» засталася ў Экстракласе. Яўген Шыкаўка падоўжыў кантракт з «Каронай» па сістэме 2+1.

Для яго класны год. Ён там добра ўліўся ў калектыў. Гэта яго другі сезон, ён прыйшоў у студзені 2022. Дапамог камандзе выйсці ў Экстракласу, гэта было ў мінулым сезоне, і замацавацца ў ёй. 48 матчаў усяго ў чэмпіянаце і ў кубку, 15 балаў па сістэме гол+пас, 11 галоў, 4 галявыя перадачы.

Перад апошняй гульнёй, якраз з «Відзавым», якая 3-0 перамогай завяршылася, там Яўген Шыкаўка даваў інтэрв'ю, сказаў наступнае: «Калі мы захаваем прапіску ў Экстракласе, ёсць добрыя шанцы, што я застануся ў «Кароне». Мне тут усё падабаецца, атмасфера, каманда, людзі ў клубе, я і мая сям'я добра сябе адчуваем у Кельце».

Ну што ж, Яўген, табе прывітанне, калі ты глядзіш выпускі. Калі не глядзіш, то мы проста апладзіруем у думках, таму што мы памятаем «Крумкачы», калі ты паралельна яшчэ працаваў, і калі ты ледзь не завяршаў карʼеру ў другім дывізіёне.

Увогуле да карʼеры ставіўся так, што нічога ў цябе не атрымаецца, гэта вось як размова пра тое, як можа быць, а потым карʼера пайшла, і цяпер польская Экстракласа, і мы можам радавацца, як бы вы да чэмпіянату Польшчы не ставіліся.

І другі момант, Ілля Шкурын можа ў чэмпіянаце Польшчы таксама апынуцца. Ён у Д2 са сваёй камандай пракрочыў і выйшаў у вышэйшы дывізіён, у яго кантракт яшчэ па-ранейшаму з маскоўскім ЦСКА, гэтая арэнда скончылася, яго тамака жадаюць пакінуць, яго таксама накшталт тамака ўсё задавальняе, набіў галоў.

У яго ёсць прапанова з Д1 Ізраілю ўжо адпаведна. Мне пэўна дзесьці падспудна хацелася б, каб ён працягнуў у гэтай камандзе, дзе адаптаваны максімальна, але ёсць яшчэ прапанова ад двух клубаў ізноў жа па інфармацыі з Польшчы, можа быць будзе другі заход, можа ён там вернецца і па-сапраўднаму зайграе.

Гэта вяртаючыся да пачатку нашай размовы, і Яўген Шыкаўка сваёй карʼерай, і Ілля Шкурын сваёй карʼерай... Людзі, якія хочуць гуляць, хочуць зарабляць, хочуць гуляць у нармальнай атмасферы, у жорсткай канкурэнцыі, вытрымліваць гэтую канкурэнцыю і імкнуцца, а не проста сядзець на канапе і чагосьці чакаць. Гэта вельмі важна. Гэта не толькі ў футболе, гэта ўвогуле ў жыцці важна. Я думаю, вы таксама пра гэта добра ведаеце.

Парадокс, ну ды не парадокс, мы да гэтага абвыклі. Зборная Беларусі ж шмат забівае, так, у нас проста малоціць ў кожным адборачным турніры, у кожным матч, у таварыскім столькі галоў, што проста дастаюць з сеткі ўсё што ляціць. Ніводны нападаючы, так, ні Яўген Шыкаўка, ні Ілля Шкурын у зборнай Беларусі ў пашыраным спісе не значыцца на бліжэйшыя матчы», – сказаў Хадасевіч.