Усе навіны

Пагба атрымаў часовую дыскваліфікацыю з-за станоўчага допінг-тэсту на тэстастэрон

11 верасня, 23:14

Нацыянальны антыдопінгавы трыбунал Італіі абвясціў пра часовую дыскваліфікацыю паўабаронцы «Ювентуса» Поля Пагба.

«Антыдопінгавы трыбунал зрабіў крокі па ўхіленні спартсмена Поля Пагба як меры стрымання. Выяўлены метабаліты тэстастэрону неэндагеннага (выкліканага знешнім уплывам, а не ўнутранымі фактарамі – заўв.) паходжання», – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, раней Пагба праваліў допінг-тэст на тэстастэрон.