Усе навіны

Вінгер «Галатасарая» Тэтэ адхіліў прапанову «Зеніта» – з-за вайны ва Украіне

2 лютага, 16:12

«Галатасарай» меў два варыянты для продажу вінгера Тэтэ, паведамляе Fotospor.

Гэта былі прапановы ад «Палмейрас» і «Зеніта». Запыт бразільцаў 23-гадовы вінгер адхіліў – з-за жадання жонкі, якая не захацела вяртацца ў краіну, улічваючы «занепакоенасць бяспекай» там.

Што тычыцца сітуацыі з расійскім клубам, то Тэтэ адмовіў з-за вайны ва Украіне – адзначаецца, што ён аказваў значную дапамогу украінскім людзям.

«Галатасарай» падпісаў гульца вольным агентам у жніўні. У бягучым сезоне Тэтэ правёў 28 матчаў, у яго актыве 2 галы і 3 асісты. Статыстыка – тут.