Як цяпер выглядае Камп Ноў? У Іспаніі паказалі кадры рэканструкцыі стадыёна «Барселоны»
📷 Як вам новыя фота?
Перад пачаткам цяперашняга сезона «Барселона» абвясціла, што не будзе праводзіць хатнія матчы на «Камп Ноў» упершыню з 1957-га. Стадыён ужо даўно меў патрэбу ў рэканструкцыі.
Інвестыцыйныя амерыканскія банкі JP Morgan і Goldman Sachs сталі галоўнымі партнёрамі клуба. Цяпер «Барса» гуляе на легендарным стадыёне, які прымаў Алімпійскія Гульні 1992 года.
«Алімпійскі стадыён імя Люіса Кумпаньша» стаў прыстанішчам каманды на цяперашні сезон. Арэна знаходзіцца на ўзгорку Манжуік. Па планах каталонцы павінны вярнуцца ў свой родны стадыён ужо ў наступным сезоне.
За апошнія тыдні будаўнічая кампанія дабілася значнага прагрэсу. Згодна з крыніцамі, у клубе запланаваныя тэрміны выконваюцца. Іспанскае выданне Marca падзялілася фатаграфіямі рэканструкцыі «Камп ноу»:
Згодна з праектам, абноўленая арэна «Барселоны» будзе выглядаць наступным чынам:
Фота: Marca