Беларускі цяжкаатлет Асаёнак атрвмаў алімпійскую ліцэнзію
Беларускі цяжкаатлет Пётр Асаёнак атрымаў права ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Першапачаткова ў рэйтынгу міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі ў катэгорыі да 89 кг Асаёнак заняў непрахадное 11-е месца.
Аднак, згодна з умовамі адбору, ад адной краіны на АГ не можа ўдзельнічаць больш за тры цяжкаатлеты аднаго полу. З-за гэтага абмежавання Кітай не заявіў на Гульні Лі Даіна, які быў вышэй за Асаёнка ў рэйтынгу. Такім чынам, беларускі спартсмен перамясціўся на 10-ы радок, які дае алімпійскую ліцэнзію.
Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 27 ліцэнзій на АГ-2024: раней паступілі дзесяць у барацьбе, па тры ў цяжкай атлетыцы, плаванні і веславанні на байдарках і каноэ, па дзве ў скачках на батуце і акадэмічным веславанні, а таксама па адной у веласпорце, тхэквандо і стральбе.
Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.
Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы.