Усе навіны

Прэзідэнт IIHF Тардыф: «Магчымы байкот, палітычны ціск ніяк не ўплывалі на рашэнне адхіліць беларусаў»

13 лютага, 16:45

Прэзідэнт міжнароднай федэрацыі хакея Люк Тардыф пракаментаваў «Зеркалу» рашэнне аб адхіленні зборнай Беларусі па хакеі на сезон-2024/25.

– Савет IIHF прыняў такое рашэнне для абароны спаборніцтваў, гульцоў, персаналу, валанцёраў, защзятараў. Мы палічылі, што яшчэ зарана [вяртаць беларусаў]. Таму кожны год ацэньваем сітуацыю нанова. Гэтае рашэнне тычыцца спартыўных турніраў 2024-2025 гадоў.

– Ці была пагроза байкоту з боку некаторых зборных у выпадку допуску беларусаў?

– Магчымы байкот, палітычны ціск ніяк не ўплывалі на наша рашэнне.

– Ці мела значэнне пры падаўжэнні дыскваліфікацыі, што ў адборы на АГ беларусы сустрэліся б з украінцамі?

– Беларусь не будзе ўдзельнічаць у кваліфікацыйным алімпійскім раундзе. Таму ніякага выступу ў Алімпійскіх гульнях 2026 года ў Мілане не будзе.

– Ці ёсць у беларусаў шанец вярнуцца на міжнародныя хакейныя спаборніцтвы да заканчэння вайны ва Украіне?

– Рашэнне на сезон-2025/2026 будзе прынята ў лютым-сакавіку 2025 года, – сказаў Тардыф.