Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса перамог «Філадэльфію» і іншыя вынікі

2 сакавіка, 08:45

У ноч на 2 сакавіка прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса выйграў у «Філадэльфіі» (5:2). Беларус правёў на лёдзе 16:40 (з іх 2:23 у меншасці), нанёс 3 кідкі (яшчэ 2 міма), правёў 1 сілавы прыём, здзейсніў 2 перахопы і прайграў 2 укідванні.

НХЛ

Регулярный чемпионат

2 сакавіка

«Вашынгтон» – «Філадэльфія» – 5:2 (0:2, 3:0, 2:0)

«Атава» – «Арызона» – 3:5 (1:3, 2:0, 0:2)

«Анахайм» – «Нью-Джэрсі» – 4:3 (2:1, 2:1, 0:1)