Усе навіны

Генеральны сакратар ФХБ Башко: «Менеджменту прасцей збіраць зборную Беларусі, калі будзе нейкая маштабная спартыўная падзея»

9 траўня, 19:33

Генеральны сакратар ФХБ Андрэй Башко расказаў аб выкліках гульцоў у зборную Беларусі.

– Вядома, мэнэджменту і гульцам прасцей збіраць каманду, калі будзе нейкая маштабная спартыўная падзея. Не важна, быў у цябе цяжкі сезон, ці не.

Гэта такі маштабны турнір, які ладзіцца яшчэ і ў тваёй краіне. Тут кожны чакае запрашэння. Хаця з іншага боку любы гулец, калі атрымлівае пуцёўку ў зборную, ён прыязджае і з усёй душой і сіламі выступае за краіну.

Ён прыязджае паказаць сябе хлопцам, балельшчыкам, сваякам. Хлапчукам, якія прыйшлі паназіраць за ім, як ён калісьці назіраў за старэйшым пакаленнем. Таму тут нават не абмяркоўваецца выступ, на мой погляд, – сказаў Башко.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.