Усе навіны

Селімаў пра умовы допуску на АГ-2024: «Мне вельмі балюча глядзець, калі замест нашага сцяга толькі белы квадрацік»

13 красавіка, 17:09

Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў расказаў пра падрыхтоўку да АГ-2024 і пракаментаваў умовы допуску.

Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 18 ліцэнзій на АГ-2024: раней паступілі сем у барацьбе, па тры ў плаванні i цяжкай атлетыцы, дзве ў прыжках на батуце, а таксама па адной у акадэмічным веславанні, веласпорце і тхэквандо. Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.

– У беларусаў сем алімпійскіх ліцэнзій. Гэта добры вынік?

– Так, гэта нядрэнны вынік. Вельмі важны крок на шляху да Алімпійскіх гульняў. Нашы хлопцы годна выглядалі на гэтым ліцэнзійным турніры. На жаль, з чэмпіянату свету адабраліся толькі два чалавекі. І, канешне, выдатна, што нам атрымалася дабраць ліцэнзіі, якія адсутнічаюць. Усё самае галоўнае яшчэ наперадзе. Будзем рыхтавацца і разумеем, што на нас вялікая адказнасць. І мы ні ў якім разе не жадаем падвесці нашу вялікую барацьбітаўскую аўдыторыю. Людзей, якія заўзеюць і перажываюць за спартсменаў, у краіне вельмі шмат. Ды і, у прынцыпе, гэта Алімпійскія гульні, таму мы заўзеем адзін за аднаго як вялікая каманда. Тут не трэба выдзяляць нейкія Федэрацыі або віды спорту. Гэта наша агульнае дужанне, агульная праца і, канешне, мы жадаем выступіць добра нават у тых умовах, у якія нас, нажаль, загналі. Мне вельмі балюча глядзець, калі замест нашага сцяга толькі белы квадрацік. Але нічога, бо як сказаў [Аляксандр Лукашэнка]: «Сцяг мы развесім дома і ўсе будуць ведаць, адкуль гэтыя спартсмены, калі ім атрымаецца падняцца на пастамент», – сказаў Селімаў.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.