Усе навіны

Кіраўнік ПКБ Шэпель: «Усё робім для таго, каб праславіць за кошт паралімпійскага спорту тыя дасягненні Беларусі, якія ёсць»

18 красавіка, 17:34

Старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі (ПКБ) Алег Шэпель падзяліўся меркаваннем аб магчымым допуску беларусаў да паралімпіяды.

– Мы ўжо гатовыя да ўсяго, прайшоўшы такія этапы дзівіцца нічому не варта. Мы прадстаўляем краіну, інтарэсы гімна, сцяга, герба.

Усё робім для таго, каб праславіць за кошт паралімпійскага спорту тыя дасягненні краіны, якія ёсць. Могуць узнікнуць дадатковыя нюансы, але ў нас ёсць гонар, стрыжань, – сказаў Шэпель.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.