Tribuna/Іншыя/Блогі/Беларускіх паралімпійцаў дапусцілі на гульні ў Парыжы ў нейтральным статусе, але за іх ацэнку «нейтральнасці» давядзецца заплаціць рэжыму

Беларускіх паралімпійцаў дапусцілі на гульні ў Парыжы ў нейтральным статусе, але за іх ацэнку «нейтральнасці» давядзецца заплаціць рэжыму

А гімн забаронена нават насвістваць.

6 сакавіка, 17:08
Беларускіх паралімпійцаў дапусцілі на гульні ў Парыжы ў нейтральным статусе, але за іх ацэнку «нейтральнасці» давядзецца заплаціць рэжыму

6 сакавіка Міжнародны паралімпійскі камітэт прыняў рашэнне дапусціць прадстаўнікоў Беларусі і Расіі на Паралімпіяду-2024 у нейтральным статусе. Таксама на сайце арганізацыі апублікаваны патрабаванні для ўдзелу спартсменаў з гэтых краін.

Большасць пунктаў цалкам стандартныя: атлетам дазволяць спаборнічаць індывідуальна, без удзелу каманд. Яны не будуць узгадвацца ў медальным заліку і ўдзельнічаць у маршы на цырымоніях адкрыцця і закрыцця. Спартсменам дазволена спаборнічаць у форме, ухваленай МПА, якая не павінна змяшчаць колераў сцяга, назвы краіны, нацыянальных эмблем і сімвалаў. Нейтральныя спартсмены ўдзельнічаюць у Паралімпіядзе пад сцягам МПА. Яго будуць выкарыстоўваць у трансляцыях, інфаграфіцы і падчас цырымоній узнагароджання.

На паралімпідзе будуць забаронены дзяржфлагі Расіі і Беларусі, а таксама іншая нацыянальная сімволіка, у тым ліку ваенная. А дзяржаўныя гімны Расіі і Беларусі забаранілі не толькі ўключаць ці спяваць. Іх нельга нават насвістваць.

Акрамя таго, МПК сфарміруе незалежны орган для ацэнкі адпаведнасці спартсменаў і дапаможнага персанала патрабаванням. Тыя, хто актыўна падтрымліваў вайну ва Украіне, а таксама служачыя ў расійскіх/беларускіх узброеных сілах або органах нацыянальнай бяспекі не будуць мець права ўдзельнічаць у Паралімпійскіх гульнях. Цікава, што аплата за дзейнасць дадзенага органа ўскладаецца на паралімпійскія камітэты Расіі ці Беларусі.

У расійскім паралімпійскім камітэце ўжо пракаментавалі дадзенае рашэнне МПК, назваўшы яго «дыскрымінацыйным па нацыянальнай прыкмеце». Беларускі бок пакуль каментароў не даваў.

Паралімпіяда ў Парыжы-2024 пройдзе з 28 жніўня па 8 верасня.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты