Беларус замовіў напад на паплечніка Навальнага ў польскіх ультрас
Напад на расійскага апазіцыйнага палітыка Леаніда Волкава замовіў грамадзянін Беларусі, якога сёння затрымалі ў Вільне, паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Дональда Туск.
«Беларус, які працуе на расіянаў, які замовіў двум палякам забойства паплечніка Навальнага, затрыманы. Нападнікі таксама ўжо затрыманыя.
Яны звязаны з коламі фанатаў ультрас. Гэта толькі ў красавіку. Ніякай ласкі да супрацоўнікаў расійскіх службаў не будзе. Выпалім жалезам кожную здраду і спробу дэстабілізацыі», – напісаў Туск у сацсетцы X.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пацвердзіў затрыманне двух чалавек, якія падазраюцца ў нападзе на Леаніда Волкава, паведамляе «Наша Нiва».
«У Польшчы затрыманы два чалавекі, якія падазраюцца ў збіцці расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава. Я дзякую Польшчы за выдатную працу, якую яна зрабіла, я гаварыў аб гэтым з прэзідэнтам Польшчы і падзякаваў ім за выдатнае супрацоўніцтва», – сказаў прэзідэнт Науседа.
Нагадаем, што на Волкава напалі 12 сакавіка ў Вільні. Яны разбілі малатком акно машыны і пырснулі яму ў вочы слёзатачывым газам, пасля чаго нападнік пачаў збіваць Волкава малатком.