АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
«Дыстанцыявацца ад кантактаў». НАК і Мінспорту Украіны апублікавалі рэкамендацыі па паводзінах з беларусамі і расіянамі на АГ
2 траўня, 14:10
Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны і Міністэрства моладзі і спорту абнародавалі рэкамендацыі для ўкраінскіх атлетаў па кантакце з беларускімі і расійскімі спартсменамі на Алімпіядзе-2024.
«Рэкамендуем украінскім спартсменам, членам афіцыйнай дэлегацыі, іншым асобам, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі Французскай Рэспублікі ў рамках правядзення АГ у Парыжы-2024 у кантакце з названымі прадстаўнікамі:
- устрымлівацца ад прамых кантактаў з прадстаўнікамі краін-агрэсараў, якія могуць выклікаць правакацыйныя дзеянні з іх боку як у Алімпійскім пасёлку, так і па-за ім;
- пра любыя спробы правакацыйных дзеянняў з боку прадстаўнікоў рф і рб (у тэксце арыгінальнага дакумента згадкі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі не змяшчаюць вялікіх літар – заўв. Tribuna) інфармаваць вышэйшую па пасадзе асобу і кіраўніцтва афіцыйнай дэлегацыі;
- не ўдзельнічаць у любых зносінах у сацыяльных сетках і дыскусіях з нейтральнымі атлетамі (AIN) рф і рб, не дзяліцца і не рэагаваць на кантэнт AIN рф і рб, не публікаваць агульныя фота- і відэаматэрыялы як адносна спаборніцтваў, так і за спаборніцкі перыяд;
- спартсменам нацыянальных зборных каманд Украіны і членам афіцыйнай дэлегацыі Украіны на АГ-2024 выконваць правілы ўдзелу ў спаборніцтвах адпаведных міжнародных спартыўных федэрацый, наколькі гэта неабходна для забеспячэння выканання мінімальных патрабаванняў адпаведнасці ўдзелу ў спаборніцтвах нараўне з AIN рф і рб;
- падчас і па-за цырымоніямі ўзнагароджання і кветкавых цырымоній, наколькі гэта магчыма, трымацца на адлегласці і дыстанцыявацца ад любых кантактаў з AIN рф і рб, а таксама ўстрымлівацца ад агульных фота ці відэа, калі такое запатрабаванне не звязана з захаваннем патрабаванняў у правілах спаборніцтваў;
- устрымлівацца ад удзелу ў прэс-канферэнцыях, прамых эфірах (якія не маюць непарыўнай сувязі з належным правядзеннем спаборніцтваў), інтэрв'ю і іншых рэкламных мерапрыемствах да і пасля спаборніцтваў разам з AIN рф і рб;
- у выпадку выяўлення парушэнняў умоў допуску да АГ-2024 AIN рф і рб, сфармуляваных Выканкамам МАК і/або ўстаноўленых адпаведнымі міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі, зафіксаваць факт парушэння нейтральнага статусу і рэкамендаваных умоў удзелу AIN рф і рб, інфармаваць вышэйшую па пасадзе асобу, кіраўніцтва афіцыйнай дэлегацыі, адпаведныя міжнародныя спартыўныя федэрацыі і Аргкамітэт АГ-2024;
- у выпадку калі спартсмен нацыянальнай зборнай каманды Украіны з'яўляецца супрацоўнікам Узброеных сіл Украіны, Міністэрства ўнутраных спраў, іншых воінскіх фарміраванняў, акрамя гэтых рэкамендацый выконваць правілы і рэкамендацыі адпаведных органаў у рабоце па AIN рф і рб.
Указаныя Рэкамендацыі датычацца кантактаў з прадстаўнікамі краін-агрэсараў, а таксама іншымі асобамі, якія падтрымліваюць палітыку гэтых краін і могуць быць выкарыстаны для прапаганды», – гаворыцца ў рэкамендацыях.
Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.