Усе навіны

Гнедчык выйшла ў фінал этапа Кубка свету па сучасным пяцібор'і ў Каіры, Пракапенка – вылецела

7 сакавіка, 21:07

У Каіры праходзіць першы этап розыгрышу Кубка свету па сучасным пяцібор'і 2024 года.

7 сакавіка адбыліся паўфіналы жаночых індывідуальных спаборніцтваў, у якіх удзельнічалі беларускі Марыя Гнедчык і Анастасія Пракапенка.

Гнедчык заняла 15 з 18 месцаў адборачнай групы ў фехтаванні, у плаванні яна стала 12-й, а ў лазер-ране стала першай. Усяго беларуска зарабіла 1080 ачкоў і з чацвёртай пазіцыі прайшла ў фінал.

Пракапенка змагла набраць 1011 балаў і заняць 17-ы радок. Да прахадной дзевятай пазіцыі спартсменцы не хапіла 68 пунктаў.

Нагадаем, што 9 сакавіка за выхад у фінал таксама будуць змагацца беларусы Максім Марук і Максім Федотка.

Адзначым, што Кубак свету па сучасным пяцібор'і – кваліфікацыйны турнір на АГ-2024, а заробленыя спартсменамі на пяці этапах залічацца ў сусветны рэйтынг.