Усе навіны

Кіраўнік федэрацыі стральбы з лука Марусаў: «На турнір у Беларусь хацелі прыехаць з Таджыкістана, але ў іх святы. Чакаем братоў у лютым»

4 снежня, 09:02

Старшыня беларускай федэрацыі стральбы з лука Мікалай Марусаў выказаў спадзяванне, што Кубак РЦАП, які другі раз праходзіць у Беларусі, стане міжнародным турнірам.

– Мы рассылалі [замежным федэрацыям запрашэння] на наш турнір. Хацелі прыехаць нават з Таджыкістана, але ў іх пачынаюцца святы. Сказалі, што прыедуць у лютым. Таму ў лютым мы сустрэнем нашых братоў з іншых дзяржаў, – сказаў Марусаў.