Усе навіны

Іга Свёнтак: «Не думаю пра Сабаленку, калі трэніруюся. Ведаю, што, калі спынюся, мяне могуць выцесніць з топу»

7 траўня, 11:25

Першая ракетка свету, 22-гадовая польская тэнісістка Іга Свёнтак падзялілася думкамі аб матывацыі

Адзначым, што яна знаходзіцца на першым месцы сусветнага рэйтынгу ўжо 102-і тыдзень.

Раней Свёнтfк выйграла турнір у Мадрыдзе. У фінале яна з лікам 7:5, 4:6, 7:6 (9:7) абыграла беларуску Арыну Сабаленку.

«Я не думаю пра Арыну [Сабаленку], калі трэніруюся, проста я ведаю, што канкурэнцыя вялікая, і, калі я спынюся на нейкі час, мяне могуць выцесніць з топу. Мне проста трэба працягваць удасканальвацца, захоўваючы пры гэтым матывацыю», – сказала Свёнтак.