Усе навіны

Васіліса Марзалюк: «У зборнай Беларусі па барацьбе задаволеныя 10 алімпійскімі ліцэнзіямі»

17 траўня, 14:13

Старэйшы трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па барацьбе Васіліса Марзалюк падзялілася эмоцыямі пасля заваяваных ліцэнзій на Алімпіяду-2024.

Усяго беларускія спартоўцы маюць 27 ліцэнзій: раней паступілі дзесяць у барацьбе, чатыры цяжкай атлетыцы, па тры ў плаванні і веславанні на байдарках і каноэ, па дзве ў скачках на батуце і акадэмічным веславанні, а таксама па адной у веласпорце, тхэквандо і стральбе.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

– Дзесяць ліцэнзій. Ці задаволеныя вынікам?

– Мы, вядома, задаволеныя дзесяццю ліцэнзіямі. У жаночай барацьбе было тры ліцэнзіі. Выступала яшчэ я на той час, цяпер – Вераніка Іванова. У яе ёсць пэўныя праблемы са здароўем, але яна змагла з гэтым справіцца. Дзякуй Богу, на апошнім турніры ў яе атрымалася, – сказала Марзалюк.