На вайне загінуў заслужаны трэнер Украіны па марафонскім бегу Ігар Асьмак
11 чэрвеня, 21:16
Заслужаны трэнер Украіны па марафонскім бегу Ігар Асьмак загінуў на вайне супраць РФ.
Ён быў майстрам спорту міжнароднага класа. Таксама быў чэмпіёнам Украіны ў паўмарафоне.
Пра яго смерць паведаміла сярэбраны прызёр Пекіна-2008 Ірына Лішчынская.