Яна Максімава: «Не згодная з тым, што нас прыраўнялі да расiйскіх спартоўцаў. Мы не можам выступаць, хаця супраць дыктатара і вайны»

6 кастрычніка, 16:58

Беларуская лёгкаатлетка Яна Максімава падзялілася меркаваннем аб нядопуску свабодных спартсменаў.

– Не згодна з тым, што нас – 2 тысячы вольных беларусаў – прыраўнялі да расійскіх спартсменам. Мы не можам выступаць на спаборніцтвах, хаця мы супраць дыктатара, супраць вайны. Мы падпісалі ўсе лісты, але наша будучыня спартовая невядомая. Не магу быць заўжды ў добрай форме, каб чакаць, на нешта спадзявацца.

Маё жыццё спынілася. Вядома, працягваю трэніравацца – у мяне шмат сіл і матывацыі. Хацела б выступаць за новую Беларусь. Для мяне заўжды было важна падняць сцяг сваёй краіны. Сёння мой сцяг – бел-чырвона-белы. Калі не на гэтую Алімпіяду, то з задавальненнем бы падрыхтавалася на наступную і выступіла б пад сцягам новай Беларусі, – сказала Максімава.