Мазуронак пабяжыць марафон упершыню пасля АГ у Токіа
16 лютага, 16:19
Беларуская лёгкаатлетка Вольга Мазуронак прыме ўдзел у марафоне ў амерыканскім Лос-Анджэлесе. Яе імя можна знайсці ў спісе ўдзельнікаў на сайце мерапрыемства. Забег пачнецца 17 сакавіка апоўначы па беларускім часе.
Апошні раз Мазуронак выступала на спаборніцтвах у жніўні 2021 года на алімпійскіх гульнях у Токіа. Тады беларуска паказала пяты вынік.