Мазуронак стала другой на марафоне ў Лос-Анджэлесе і выканала алімпійскі нарматыў
17 сакавіка, 19:25
Беларуская лёгкаатлетка Вольга Мазуронак стала другой на марафоне ў Лос-Анджэлесе.
Спартсменка паказала час 2:25:48. Такім чынам беларуска таксама выканала алімпійскі нарматыў на гульні ў Парыжы.
Адзначым, што гэтыя спаборніцтвы сталі для Мазуронак першымі пасля Алімпійскіх гульняў 2021 года ў Токіа.