Максім Недасекаў: «Магчыма, да канца месяца пачну трэніравацца»
22 красавіка, 18:29
Беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў расказаў аб сваёй траўме.
– Усе заўсёды хочуць хутчэй, каб спартсмены забяспечвалі вынік. Але да мяне цяпер ставяцца лаяльна – не гоняць. Няма такога, маўляў, давай-давай – наперадзе Гульні Дружбы, Гульні БРІКС.
23 красавіка будзе два месяцы пасля таго, як мне зрабілі аперацыю. Цягам чатырох тыдняў праходжу рэабілітацыю ў РНПЦ. Магчыма, да канца месяца пачну трэніравацца – планую прабежку на 5-10 хвілін. Нага на здзіўленне хутка аднаўляецца.
Хірург Аляксандр Маркавіч Піпкін вельмі добра зрабіў сваю працу. І наогул хачу выказаць удзячнасць сваім трэнерам, рэабілітолагу Іне Віктараўне, усяму РНПЦ, – сказаў Недасекаў.