У Гродна ліквідуюць мотаклуб, дзе адмовіліся ўдзельнічаць у рэжымных мерапрыемствах
3 траўня 2023, 13:13
12 траўня праз суд рэжыму Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці ліквідуюць «Мотаклуб НАСАРОГ». Таксама ў траўні ліквідуюць аб'яднанні «Футбол для ўсіх» і «Валейбольны клуб «АКВА».
Пазоўнік па ўсіх трох справах – Галоўнае упраўленне юстыцыі выканкама Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці. «Суддзя» – Людміла Малючок.
Нефармальная група «Мотаклуба НАСАРОГ» існавала з 2003 года. Як грамадскае аб'яднанне яе зарэгістравалі ў 2017 годзе.
У 2021 годзе ўдзельнікі клуба «Насарогі», як і многія іншыя, праігнаравалі адкрыццё сезона. Тады ў калонах з байкерамі ехаў АМАП рэжыму Лукашэнкі.