Еўрапейская канфедэрацыя бейсбола працягнула адхіленне беларусаў і расіян на 2023 год
1 снежня 2022, 14:35
1
Еўрапейская канфедэрацыя бейсбола (WBSC Europe) працягнула тэрмін адхілення расіян і беларусаў ад спаборніцтваў на 2023 год.
Расійскія і беларускія каманды, ігракі, трэнеры і афіцыйныя асобы будуць адхілены ад усіх еўрапейскіх мерапрыемстваў Сусветнай бейсбольнай канфедэрацыі ў 2023 годзе.
Расіяне і беларусы ўжо былі адхіленыя ад усіх бейсбольных мер з-за вайны ва Украіне, таму выканаўчая рада WBSC Europe падоўжыла санкцыі.
Таксама забарона распаўсюджваецца на правядзенне спаборніцтваў WBSC Europe у Расіі і Беларусі.
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com