Кайры Ірвінг вярнуўся на пляцоўку пасля дыскваліфікацыі
21 лістапада 2022, 11:34
Разыгрываючы «Брукліна» Кайры Ірвінг атрымаў дазвол на вяртанне ў каманду пасля 8-матчавай дыскваліфікацыі.
Кайры выйшаў у стартавай пяцёрцы матчу з «Мемфісам», набраў 14 ачкоў і 5 перадач за 26 хвілін.
«Нетс» перамаглі з лікам 127:115.
3 лістапада клуб дыскваліфікаваў Кайры пасля публікацыі спасылкі на фільм антысеміцкага зместу ў сваіх сацсетках.