Сныціна набрала 14 ачкоў у пераможным матчы над «Севенаакс Санс»
18 снежня 2022, 22:05
18 снежня прайшоў паўфінальны матч Кубка Велікабрытаніі. «Лондан Лаянс», за які выступае беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна, у гасцях абыгралі «Севенаакс Санс» з лікам 84:69.
Сныціна адзначылася 14 набранымі баламі – найлепшы вынік у сваёй камандзе – а таксама 4 падборамі.
У фінале кіманда беларускі згуляе з пераможцам пары «Лестар» – «Эсэкс Рэбэлс».