«Лэйкерз» абмяняюць Уэстбрука ў «Юту»

9 лютага 2023, 11:59

Разыгрываючы Расэл Уэстбрук стане гульцом «Юты» у выніку абмену.

Разам з Уэстбрукам у «Юту» пяройдуць Хуан Таскана-Андэрсан і Дэміян Джонс. «Джаз» таксама атрымаюць драфт-кампенсацыю ў выглядзе піка 1-га раўнда «Лэйкерз» у 2027 годзе (абаронены ў Топ-4).

«Лэйкерз» атрымаюць Д'Анджэла Расэла, а таксама форвардаў Маліка Бізлі і Джарэда Вандэрбілта.

Майк Конлі, Нікіл Аляксандэр-Уокер пяройдуць у «Мінесоту». Таксама «Цімбервулвз» атрымаюць драфт-пікі.

Уэстбрук правёў 52 матчы ў гэтым сезоне ў складзе «возернікаў» і ў сярэднім набіраў 15,9 ачка, 6,2 падбору і 7,5 перадачы за гульню.