Малашка не згуляе ў будучым сезоне жаночай НБА
6 траўня 2023, 10:07
Беларуская баскетбалістка Ксенія Малашка не згуляе ў будучым сезоне жаночай НБА.
Са слоў галоўнага трэнера «Чыкага Скай» Малашка паступіла ў аспірантуру і будзе гуляць у Еўропе.
Нагадаем, беларуска была абраная пад агульным 35-м пікам камандай «Чыкага Скай» на драфце жаночай НБА. Малашка апынулася сярод 18 баскетбалістак «Чыкага», якія 30 красавіка былі выкліканыя на трэніровачны кэмп. Аднак беларуска на зборы не прыехала.