Лоні Уокер, хутчэй за ўсё, пакіне «Лэйкерз»
25 траўня, 10:57
«Лэйкерз» не зацікаўлены ў падаўжэнні кантракту з абаронцам Лоні Уокерам.
Пра гэта паведаміў ананімны кіраўнік каманды Заходняй канферэнцыі.
«Я ня бачу, як яны змогуць заплаціць яму. Лоні, верагодна, сыдзе ў іншую каманду».
Гэтым летам баскетбаліст стане вольным агентам. «Лэйкерз» прайгралі «Дэнверу» у фінале Заходняй канферэнцыі.