Кацярына Сныціна: «Свабода самавыяўлення, разнастайнасць і адзінства ЛГБТ-супольнасці – усё гэта ёсць у беларусах»
1 ліпеня, 16:49
1
Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна наведала «Парад гонару» ў падтрымку ЛГБТК+-супольнасці, які прайшоў у Вільні.
«Свабода самавыяўлення, пачуцця ўласнай годнасці, разнастайнасці і адзінства ЛГБТ-супольнасці, яго культурнае развіццё і самавызначэнне, перамога свабоды асобы.
Можа, усяго гэтага зараз няма ў самой Беларусі, але яно ёсць у беларусах», – напісала Сныціна ў сваім Instagram.