У «Мінска» найгоршы ў гісторыі пачатак сезона – 14 параз у 14 матчах Лiгi ВТБ
1 снежня, 22:30
1
1 снежня ў матчы Адзінай лігі ВТБ «Мінск» саступіў «Пары» з Ніжняга Ноўгарада (79:90).
Гэта параза стала 14-й запар для мінскай каманды.
На гэты момант «Мінск» прайграў усе матчы сезона і размясціўся на апошнім радку табліцы.
Гэта найгоршы старт для мінскай каманды. Папярэднім антырэкордам была серыя з 13 паражэнняў у пачатку сезона 2011/12.