«Мінск» упершыню з 2008 года не ўзяў унутраны трафей Беларусі
28 снежня, 20:20
28 снежня «Мінск» прайграў «Барысфену (102:108) у паўфінале Кубка Беларусі.
Для мінчан гэта першы раз з 2008 года, калі яны ўпускаюць унутраны трафей Беларусі. У тым годзе Кубак адышоў «Віталюру».
З таго часу ўсе чэмпіянаты і Кубкі Беларусі выйгравалі каманды сістэмы Мінска.