Сныціна паўтарыла трук Бэкхема з зарадкай кававаркі. Але ёсць нюанс
Беларуска выкарыстала іншую частку цела.
16 красавіка, 13:29
Дэвід Бэкхем у сваім інстаграм апублікаваў рэкламны ролік, зняты сумесна з кампаніяй Nespresso. У ім былы паўабаронца зборнай Англіі зараджае капсулу ў кавамашыну не звычайным спосабам – ударам калена.
Кацярына Сныціна убачыла дадзены ролік у інстаграме «Трыбуны» і вырашыла паўтарыць. Але так як яна баскетбалістка, зараджаць кававарку беларуска вырашыла ўсё ж такі рукамі, але з адлегласці. Што з гэтага выйшла – глядзіце па спасылцы ніжэй: