Зборная Беларусі адправілася на збор у Эміраты, дзе правядзе матчы супраць ААЭ і Расіі
Сёння, 10 красавіка, зборная Беларусі вылецела на навучальна-трэніровачны збор у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
У рамках збору нацыянальная каманда правядзе турнір супраць зборных Расіі і ААЭ.
11 красавіка
Расія – Беларусь
12 красавіка
ААЭ – Беларусь
13 красавіка
Беларусь – Расія
15 красавіка
Беларусь – ААЭ
Галоўны трэнер Нікалас Альварада выклікаў наступных гульцоў:
Варатары: Магалецкі Канстанцін, Усціновіч Уладзімір (абодва – ПФК «ЦАР», Магілёў), Аўгустаў Міхаіл (ПФК «Крылы Саветаў», Самара).
Палявыя: Бакач Вадзім, Канстанцінаў Іван, Гардзецкі Ягор, Дрозд Арцемій, Пятроўскі Юрый (усе – ПФК «ЦАР», Магілёў), Гапон Алег (ПФК «Крышталь», Санкт-Пецярбург), Чайкоўскі Мікіта (ПФК «Лакаматыў», Масква), Стаскевіч Павел (ПФК «Гроднааблспорт», Гродна), Брыштэль Ігар (ПФК «Крышталь», Санкт-Пецярбург).