Экс-біятланістка Калінчык пра міжнародны бан: «Як бы без біятланістаў Беларусі і Расіі на КС не ўпаў спартыўны ўзровень скандынаваў»
Экс-біятланістка зборнай Беларусі і намесніца старшыні камісіі спартсменаў НАК Людміла Калінчык падзялілася меркаваннем аб міжнародным адхіленні беларускіх спартсменаў.
Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
«Як бы без біятланістаў Беларусі і Расіі не ўпаў спартыўны ўзровень скандынаваў. З прычыны адсутнасці дастойнай канкурэнцыі на Кубку свету некалькі знакамітых атлетаў еўрапейскіх краін ужо завяршылі кар'еры.
Мы ў сваю чаргу правялі Кубак Садружнасці, і мне, як былой спартсменцы, было прыемна бачыць, з якімі настроем і жаданнем спаборнічаюць удзельнікі. Калі нашых хлопцаў дапусцяць да міжнародных спаборніцтваў, яны будуць на пастаменце, і мы будзем імі ганарыцца!», – сказала Калінчык.