Ветле Шастад Крысціянсэн прапусціць стартавую гонку ў Шушэне
10 лістапада, 15:22
Нарвежскі біятланіст Ветле Шастад Крысціянсэн прапусціць стартавую гонку ў Шушэне з-за вушной інфекцыі.
«У мяне моцна баліць вуха, і боль настолькі моцны, што я не буду ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Замест гэтага буду заўзець з канапы.
Я імкнуся быць гатовым да Кубка свету, прынамсі, гэта мая мэта», – сказаў Крысціянсэн.
Нарвежскія біятланісты пачынаюць сезон са спрынту ў суботу, 11 лістапада і мас-старту 12-га.
У мінулым сезоне Крысцiянсэн стаў 3-м у агульным заліку КС.