Антон Смольскі: «Я бачу сябе на нейкім буйным турніры ў ролі фаварыта»
15 красавіка, 08:33
Біятланіст Антон Смольскі расказаў пра чаканні ад зімы 2026 года. Тады ў Мілане і Корціна-д'Ампецо павінны прайсці Алімпійскія гульні.
«Безумоўна, гэта будуць спаборніцтвы. Я бачу сябе на нейкім буйным турніры ў ролі фаварыта.
Я шчаслівы, і мяне ўсё ў маім жыцці задавальняе. У мяне ёсць мэты, праца, здароўе, сям'я. І я не збіраюся спыняцца на дасягнутым», – сказаў Смольскі.
У нядзелю Антон правёў апошнюю гонку ў сезоне. Ён стаў бронзавым прызёрам масстарта на 4-м этапе Кубка Садружнасці ў Мурманску. У агульным заліку беларус заняў першае месца
Нагадаем, на Алімпійскіх гульнях у 2022 годзе біятланіст стаў сярэбраным прызёрам.