Антон Смольскі: «Не спадзяемся на тое, што беларусаў дапусцяць да Кубка свету. На Кубку Садружнасці хочацца больш каманд»

18 красавіка, 17:50

Беларускі біятланіст Антон Смольскі падзяліўся меркаваннем аб магчымым допуску да міжнародных спаборніцтваў.

– СБР выклаў каляндар на наступны сезон, у якім плануецца правесці шэсць этапаў Кубка Садружнасці і чэмпіянат [так званай] саюзнай дзяржавы. Гэта намёкі на тое, што да Кубка свету нас не дапусцяць?

– Мы не спадзяемся на тое, што нас дапусцяць, таму робім свой каляндар. Калі дапусцяць, то будуць пэўныя крытэры і правілы гэтага допуску. Нам жа не трэба чакаць рэакцыі еўрапейскіх калег і пры гэтым проста сядзець...

Адпаведна, мы плануем свой каляндар, свае цікавыя старты, свой Кубак Садружнасці, які, дарэчы, адкрыты для спартоўцаў з іншых краін.

– Вялікая разнастайнасць гонак на чэмпіянаце павінна стаць сапраўдным упрыгожваннем біятлоннага сезону, паколькі аднастайнасць правядзенне этапаў крыху ўсім надакучыла.

– Змены былі ў рэгламенце чацвёртага этапу Кубка Садружнасці. Першапачаткова планавалася праводзіць гонку пераследу, але мала спартоўцаў сюды прыехала...

І не магу сказаць, што эстафеты былі простымі цікавымі... Было мала ўдзельнікаў і, вядома, хочацца больш каманд. Таму калі ёсць планы праводзіць эстафету, трэба ўлічваць, якую колькасць спартсменаў зможа прыняць у ёй удзел, – сказаў Смольскі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.