Падрывалі петарды, харкалі ў твар, кідалі манеты ў патыліцу – Максім Баранаў распавёў пра македонскіх заўзятараў
Найлепшы бамбардзір у гісторыі БГК – пра паездку ў Бітолу ў 2011 годзе
11 лістапада 2022, 21:00
Максім Баранаў, які нядаўна адзначыўся 1500-м голам за «Мяшкоў Брэст», у новым выпуску «Байкі БГК» падзяліўся ўспамінамі пра выязны матч з «Пелістэрам» і яго шалёных фанатаў.
«Байкі БГК» – гэта праект у гонар тысячнага матчу «Мяшкоў Брэст», дзе старажылы клуба дзеляцца гісторыямі з мінулага – пра гульні, паездкі, здарэнні і многае іншае.
У першым выпуску Андрэй Мачалоў распавёў, як у далёкім 2006-м паўкаманды затрымалася ў Швейцарыі пасля матчу Лігі чэмпіёнаў. Ратаваць прыехаў пасол, якога выцягнулі з рыбалкі.