🇺🇦✊ Украінскі блогер Паваразнюк зрабіў падарунак беларускаму «ЧестнОКу»! Цяпер вяртанне Івуліна ў кадр яшчэ бліжэй
Чакаеце Сашу? 👀
11 красавіка 2023, 17:05
1
Стваральнік «ЧестнОКа» Аляксандр Івулін на сваёй старонцы Instagram паказаў падарунак ад вядоўцы папулярнага ўкраінскага YouTube-канала «Трендець» Дзімтрыя Паваразнюка – той даслаў яму сваю (атрымліваецца, зараджаную на годны кантэнт) камеру.
Як расказаў сам Аляксандр, былы апарат адабралі губазікаўцы пры вобшуку ў кватэры.
– Вось гэта прыгажосць! Амаль што тая ж, што была ў мяне. Вось такая ж камерка пры ператрусу «засталася» ў хлопцаў з ГУБАЗ.
Мінімальна атрымаў тэхніку, вялікі дзякуй Дзіме! Це «Трендець», дзякуй вялікі! Хутка будзем наводзіць прыгажосць, таму сачыце за каналам «ЧестнОК»! – сказаў Івулін.
Як моцна вы чакаеце Сашу ў кадры? 💬👇🏻