Выхад з украінскім сцягам, фота з заўзятарамі і новы гульнявы нумар. «Чэлсі» прадставіў Мудрыка на «Стэмфард Брыдж»
Кантракт на 8,5 гадоў!
15 студзеня 2023, 18:49
Міхаіл Мудрык – гулец «Чэлсі»! Данецкі «Шахцёр» гарантавана атрымае 70 мільёнаў еўра і яшчэ 30 у залежнасці ад рэзультатаў «Чэлсі» на працягу сезона. Кантракт з лонданцамі разлічаны на восем з паловай гадоў.
Як і анансавалася, Мудрык наведаў матч «Чэлсі» супраць «Крыстал Пэлас». Ужо з'явіліся першыя кадры.
Фатаграфаваўся з фанатамі, стрымана ўсміхаўся, на трыбунах яго заўважылі з Дарыё Срной.
На стадыён Мудрык узяў з сабой украінскі сцяг 🙌
А вось Міхаіла Мудрыка і прадставілі на «Стэмфард Брыдж». Гістарычная падзея.
Мудрык будзе выступаць у «Чэлсі» пад 15 нумарам.
Фота: Mike Egerton/PA Images via Getty Images, скриншоти трансляції Setanta, Chelsea