Крызіс «Чэлсі» працягваецца: найгоршы старт у АПЛ за ўсю гісторыю, 6 перамог у 2023-м, а наперадзе – матчы з топамі
Пачэціна пачаў адкрыта няўдала.
Старт сезона 2023/24 у «Чэлсі» выдаўся далёка не такім, як гэтага маглі чакаць прыхільнікі каманды ад новага галоўнага трэнера Маўрысіа Пачэціна.
У апошнім туры лонданцы зноў не ўразілі і страцілі ачкі ў АПЛ — дома прайгралі «Астан Віле» (0:1), застаўшыся ў меншасці на 60-й хвіліне.
Такім чынам «Чэлсі» працягвае свае старыя серыі з папярэдняй кампаніі і становіцца бліжэй да новых антырэкордаў.
Выбарка фактаў пра выступы клуба, які больш за ўсіх траціць у Еўропе з моманту набыцця акцый амерыканскім бізнесменам Тодам Боэлі, месцамі ўражвае:
🔷 «Чэлсі» выйграў толькі 6 матчаў ва ўсіх турнірах у бягучым каляндарным годзе;
🔷 У «Чэлсі» 2 нічыіх і 3 паразы ў стартавых 6 турах АПЛ, адзіная перамога – 3:0 над «Лутанам», які ў гэтыя выхадныя нарэшце набраў першае ачко;
🔷 Пачэціна набраў 5 ачкоў у 6 турах – гэта найгоршы старт у гісторыі клуба АПЛ, «упаў» антырэкорд Жазэ Маўрынью ў сезоне 2015/16. У цэлым у чэмпіянатах Англіі – найгоршы з сезона 1978/79;
🔷 «Чэлсі» цяпер 14-й у турнірнай табліцы АПЛ;
🔷 «Чэлсі» пасля 5 тураў на 9 ачкоў адстаў ад зоны Лігі чэмпіёнаў, да зоны вылету – 4 пункты (але тры апошнія каманды маюць на адзін згуляны матч менш);
🔷 «Чэлсі» забіў 5 галоў у гэтых стартавых 6 турах АПЛ – гэта найгоршы паказчык з сезона 1995/96;
🔷 «Чэлсі» ў апошніх трох матчах нанёс 45 удараў, 12 з якіх у створ – ні адзін не завяршыўся голам;
🔷 У Пачэціна 4 перамогі, 8 нічыіх і 9 паразаў у статусе галоўнага трэнера клуба АПЛ у апошніх 21 матчах;
🔷 У Пачэцiна 4 нічыіх і 10 паразаў у статусе галоўнага трэнера клуба АПЛ у апошніх 14 выязных матчах і нуль перамог;
🔷 З моманту, як Грэм Потэр разам з «Чэлсі» выйграў абодва стартавыя выязныя матчы пасля свайго прызначэння, лонданцы атрымалі столькі ж перамог на чужых стадыёнах у наступных 16 гульнях (5 нічыіх, 9 паражэнняў);
🔷 Няхай гульня Міхаіла Мудрыка супраць «Борнмута» і «Астан Уілы» пакінула станоўчыя ўражанні, аднак выніковых дзеянняў усё ж не прынесла.
У яго зараз усяго 22 афіцыйных матча ў «Чэлсі» без галоў (дэбютны быў у таварыскім спарынгу з «Брайтанам»), 20 з якіх у АПЛ. А яшчэ 11 запар «сухіх» выхадаў на поле ў складзе лонданцаў (гэта значыць яшчэ і без асістаў);
🔷 У Энца Фернандэса з моманту трансферу больш жоўтых картак, чым перамог з «Чэлсі» (6 супраць 5). У АПЛ з камандамі, якія засталіся ў эліце — толькі адна;
***
І, здаецца, гэта ў лонданцаў яшчэ быў даволі лёгкі каляндар. Наперадзе яшчэ пару матчаў з тэарэтычна не наймацнейшымі супернікамі, а затым — вельмі складаны адрэзак:
⏺ «Фулхэм», выезд
⏺ «Бернлі», выезд
🛑 «Арсенал», дома
⏺ «Брэнтфард», дома
🛑 «Тотэнхэм», выезд
🛑 «Манчэстэр Сіці», дома
🛑 «Ньюкасл», выезд
🛑 «Брайтан», дома
🛑 «Манчэстэр Юнайтэд», выезд
«Мы павінны прыняць, што гэта праект», — казаў Пачэцiна перад «Астан Вілай». Згодны? 🤔
Фота: Robin Jones/AFC Bournemouth, Harriet Lander/Chelsea FC