Старшыню АБФФ Базанава зноў заўважылі ў Польшчы, гэтым разам – у пункце абмену валют у Беластоку
Адказны за рэпрэсіі ў белфуболе працягвае наведваць Еўропу.
23 лістапада 2022, 11:53
Падпісчык Instagram-акаўнта direktor_instagrm паведаміў, што старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў знаходзіцца ў Польшчы. Ён быў заўважаны ў пункце абмену валют гандлёвага цэнтра «Бяла», які знаходзіцца ў Беластоку.
Адзначым, што адказны за рэпрэсіі ў беларускім футболе функцыянер ужо не першы раз наведвае Польшчу. У жніўні Базанава знялі на Варшаўскім мосце, але тады ў Еўрасаюз яго не пусцілі.
Запахло жареным? Базанов пытался прорваться в Европу (на скорости 220 км/ч?), но его не пустили 🤷♂️
З 2020 года Уладзімір Базанаў знаходзіцца ў санкцыйным спісе Літвы, Латвіі і Эстоніі. Напрыканцы лістапада 2021 года старшыня АБФФ разам з жонкай быў затрыманы, а пасля і дэпартаваны з Чэхіі.