«Дынама» атрымала пяць шайб у матчы КХЛ, а трэнер – адну, але ў галаву
Боль.
4 лістапада, 17:00
Мiнскае «Дынама» прайграла чарговы матч КХЛ. Магнітагорскi «Металург» дома закiнуў беларускаму клубу пяць шайб, а прапусцiў толькi адну.
Але балюча галоўнаму трэнеру мінчан Дзмітрыю Квартальнаву было не толькi ад гэтага. У першым перыядзе сустрэчы атрымаў i асабiста ён – шайба пакінула межы пляцоўкі і адрыкашэціла проста ў галаву коўча.
Фiзiчна Квартальнаў моцна не пацярпеў і працягнуў кіраваць камандай з лаўкі, але ж «Дынама» гэта не дапамагло.