Блогі
Ацаніце новы лагатып віцебскага "Велеса-2020". Гэта поўны трэш ці хаця б напалову?
Беражыце вочы!
3 студзеня 2023, 18:47
Футбольны клуб "Велес-2020", які выступае ў другой лізе, вырашыў правесці рэбрэндынг і пачынаць новы год зусім інакш. "Новыя цікавыя партнёры, больш актыўнасці і яшчэ шмат чаго цікава нас чакае ў сезоне 2023", - напісана ў афіцыйнай суполцы клуба. Рэбрэндынг клуба пройдзе ў тым ліку з дапамогай перагляду ядра мэтавай аўдыторыі, пераасэнсавання сторытэйлінга, місіі, філасофіі і каштоўнасцяў клуба, а таксама платформы брэнда.
Напісана добра. А што гэта значыць на самой справе?
Гучыць як первакрасавіцкая смяшынка.
Таксама пытанні ўзнікаюць і да запісу пра пахаванне Пеле. Выпадковасць, што тут на фатаграфіі Пуцін, ці не?