Алан Макманус як “Лестэр”
Яшчэ 10 дзён таму брытанец быў у “другой лізе”.
28 красавіка 2016, 13:45
1
Яшчэ 10 дзён таму брытанец быў у “другой лізе”.
Год назад ангельскі “Лестэр” буксаваў на дне табліцы АПЛ, і выратаваўся ад вылету ў самы апошні момант. Перад гэтым сеэзонам каэфіцыент на перамогу “лісаў” у чэмпіянаце быў 1501! За тры туры да канца турніру каманда Раньеры у трох ачках ад тытула.
Шатландзец Алан Макманус па букмекерскіх катыроўках перад чэмпіянатам сьвету нават у першую дзясятку не ўваходзіў. Больш таго – ён быў амаль апошнім. Верагоднасьць яго перамогі была 250 да 1.
Зараз гэты паказчык 13,00 – найгоршы з усіх паўфіналістаў. Але гэта не самы звычайны год! Цуды бываюць.