«Энергетык» моцна абламаўся з «Арсеналам» і пакінуў «Дынама» Кавальчука на першым месцы. Лепшы снайпер ЧБ адмаўчаўся ў трэцім матчы запар

Усё вырашыў герой алкатэстарнай гісторыі.

Аўтар — Tribuna.com
9 кастрычніка 2022, 15:59
1
«Энергетык» моцна абламаўся з «Арсеналам» і пакінуў «Дынама» Кавальчука на першым месцы. Лепшы снайпер ЧБ адмаўчаўся ў трэцім матчы запар

Усё вырашыў герой алкатэстарнай гісторыі.

Галоўная інтрыга нядзелі вырашылася: мінскае «Дынама» засталося на чале табліцы чэмпіянату Беларусі, хаця «Энергетык-БДУ» меў усе шансы пасунуць любімы праект так званага міністра спорту Сяргея Кавальчука з першага месца.

У суботу дынамаўцы не далі рады «Віцебску», які змагаецца за выжыванне, і супернік «студэнтаў» быў яшчэ больш сціплы, калі судзіць па набраных ачках, – навічок Д1 дзяржынскага «Арсенал», які ідзе яшчэ ніжэй за «Віцебск». Але ж здарылася сенсацыя.

«Энергетык-БДУ» прайграў і застаўся на трэцім месцы з 45 ачкамі. У «Дынама» – 47 ачкоў, у «Шахцёра» – 46. Шалі на карысць «Арсенала» схіліў дынамаўскі выхаванец Глеб Расадкін. 27-гадовы паўабаронца, спісаны вялікімі клубамі праз праблемы з рэжымам (не так даўно яго выперлі з «Віцебску» пасля алкатэстарнай гісторыі), да таго ж падпісант за Лукашэнку, забіў у вароты «студэнтаў» шыкоўны мяч – адваяваў на сваёй палове поля, працягнуў, ударыў.

Мінімальная перамога дазволіла Дзяржынску адарвацца ад «Дняпра» на пяць ачкоў. З важнага – лепшы бамбардзір «Энергетыка» і ўсяго чэмпіянату Бабур Абдзіхолікаў прамаўчаў трэці матч запар і быў зменены на 75-й хвіліне – неўзабаве пасля таго, як адзначыўся Расадкін. Раней Абдзіхолікаў не забіваў максімум на працягу аднаго матчу.

Advertisment

«Энергетык» не змог перамагчы другі матч запар, прычым да «Арсенала» не адужаў «Мінск», які знаходзіцца ў крутым піке. «Студэнты» губляюць ачкі там, дзе, меркавалася, здолеюць іх набраць. А на самым фінішы чэмпіяната ім гуляць з БАТЭ і «Дынама» Кавальчука, але ж да гэтага будуць і «Белшына», і «Днепр». На што здольныя мінчане? Ці здолее куратар праекту Анатоль Юрэвіч абудзіць у іх імпэт?

Ад «Энергетыка» па-ранейшаму залежыць многае ў гэтым чэмпіянаце, у тым ліку ці будзе Барысаў з медалямі або неяк абыдзецца без іх.