Фанацкая любоў не ведае перашкод: заўзятар «Зюдціроля» пераадолеў амаль 1 700 км, каб патрапіць на матч сваёй каманды
Быў адзіным заўзятарам на гасцявым сектары
4 сакавіка 2023, 14:00
Заўзятар «Зюдціроля» з італьянскай Серыі В пераадолеў амаль 1 700 км, каб патрапіць на матч любімай каманды. Ён быў адзіным заўзятарам на гасцявым сектары.
Маршрут Даміяна Грубэра выглядаў так: з Бальцана на машыне да Бергама, затым на самалёце да Неапаля, і адтуль на арандаванай машыне да канчатковага пункта і пасля гульні назад дадому.
Пасля матчу адразу два гульцы «Зюдціроля» падышлі падзякаваць заўзятару і падарылі яму свае футболкі.
Фанаты саперніка таксама ацанілі ўчынак Даміяна. Яны прысвяцілі самотнаму заўзятару банэр з надпісам: «Павага тым, хто пераадольвае кіламетры».